Новости
Як школы падрыхтаваліся да новага навучальнага года
Пабывалі ў СШ № 3 райцэнтра.
главное
1131 дня(-ей) назад
2
4

Што новага было зроблена за лета? З такім пытаннем мы звярнуліся да дырэктара ўстановы Святланы Рабавай.

– Сёлета адрамантавалі калідоры на 2 і 3 паверхах, атынкавалі і пафарбавалі сцены, замянілі ў кабінетах дзверы, – расказала Святлана Аляксандраўна. –  Правялі касметычны рамонт спартыўнай залы, вучэбных класаў, майстэрняў. Абнавілі ганак, на тэрыторыі з’явіліся новыя бардзюры. Выконвалі работы з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і сваімі сіламі, а таксама пры дапамозе бацькоў.

За парты 1 верасня тут селі 447 дзетак, з якіх у першы клас прыйшлі 43, у адзінаццаты – 22 вучні.

У старэйшых класах адкрыты гуманітарныя профілі. Другі год працягваецца навучанне па прафесіі пажарны-выратавальнік. Упершыню тут увялі факультатыў «Рытміка і танец», якія будзе весці Іна Штайда.

З установай адукацыі супрацоўнічае спартыўная школа, выкладчыкі якой праводзяць у спартзале заняткі па таэквандо, гімнастыцы. Не першы год паспяхова працуе аб’яднанне па інтарэсах «Турызм і спартыўнае арыентаванне» пад кіраўніцтвам педагога Аляксея Судніковіча.

У гэтым годзе калектыў папоўніўся пяццю маладымі спецыялістамі па англійскай мове, гісторыі, працоўным навучанні, педагогамі-пачаткоўцамі. І разам з тым трэцяя школа, як і некаторыя іншыя, адчувае патрэбу ў настаўніках фізікі, матэматыкі, інфарматыкі.

Алена Масцерава.