Новости
Штучныя няроўнасці ўсталёўваюць работнікі камунгаса на вуліцах Савецкай і Камсамольскай
Яны з'явяцца паблізу крыніцы і ў раёне былой пажарнай часці.
главное
961 дня(-ей) назад
2
4

Гэтыя работы праводзяцца з улікам рашэння камісіі па бяспецы дарожнага руху, паведаміў начальнік участка службы ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі Дзмітрый Барайшук.

Нарэшце, "ляжачыя паліцэйскія" становяцца падобнымі на тыя, што робяць у Мінску. Як аказалася, штучныя няроўнасці такога тыпу абазначаюцца ў тэхнічнай дакументацыі як ИН2 («искусственная неровность 2») і маюць выгляд прыпаднятых шырокіх пешаходных пераходаў. Яны ўсталёўваюцца з мэтай пропуску пешаходаў праз пераход і зніжэння хуткасці руху транспарту.

Па словах Дзмітрыя Сяргеевіча, штучныя няроўнасці такога тыпу (званыя ў народзе «пашыранымі ляжачымі паліцэйскімі») выконваюцца пры дапамозе асфальтабетону, маюць шырыню 6 метраў, чатыры з якіх – гэта зона пешаходнага перахода.

Таксама з мэтай павышэння бяспекі дарожнага руху на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Крылова была нанесена разметка і ўсталяваны адпаведныя дарожныя знакі.

Алена Масцерава.