Новости
У прафсаюзных арганізацыях Лагойшчыны праходзяць справаздачныя сходы
главное
995 дня(-ей) назад
2
4

Справаздачна-выбарчыя сходы праводзяць пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. На Лагойшчыне 6 жніўня яны былі арганізаваны ў пярвічках Лагойскай раённай цэнтральнай бібліятэкі і рэдакцыі газеты «Родны край».

Асноўныя пытанні, што разглядаліся на сходах, датычыліся работы прафкамаў пярвічных прафсаюзных арганізацый з канца 2019 па жнівень 2021 гадоў, а таксама дзейнасці рэвізійных камісій за гэты ж перыяд і інш.

Старшыні прафкамаў знаёмілі прысутных з тым, як у калектывах вядзецца работа па павелічэнні прафсаюзнага членства і інфармацыйная дзейнасць, як рэалізуюцца заканадаўчыя нормы ў калектыўных дагаворах і якія мерапрыемствы праводзяцца па ахове працы. Была звернута ўвага на пытанні аздараўлення ў санаторыях «Белпрафсаюзкурорта», на ўдзел у турыстычнай дзейнасці і культурна-масавай рабоце і г. д.

На справаздачна-выбарчых сходах у бібліятэцы і рэдакцыі прысутнічалі прававы інспектар Мінскага гаркама прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму Ала Дземінская, старшыня Лагойскага райкама БПРКІСТ Валянціна Кезік і казначэй арганізацыі Ірына Парфянкова.

Ала Ігараўна адзначыла, што задача прафкамаў – сачыць за выкананнем калектыўных дагавораў, своечасова ўносіць змяненні ў адпаведнасці з заканадаўствам, быць у пастаяннай узаемасувязі з калегамі і знаходзіць кантакт з адміністрацыяй, праводзіць належным чынам інфармацыйную работу і адказна ставіцца да справаводста. Нездарма 2021 год абвешчаны Годам выканаўчай і ўнутранай прафсаюзнай дысцыпліны.

Прававы інспектар адзначыла, што па Мінскай вобласці ахоп прафсаюзным членствам складае 90 % работнікаў. У Лагойскай бібліятэцы гэты паказчык 89 %, у рэдакцыі 100 % калектыву з’яўляюцца членамі прафсаюза.

Алена Масцерава.

Фота Валянціны Корзун.