Новости
У «Акопах» 7 ліпеня пачне працу выстава лозапляцення
главное
1020 дня(-ей) назад
2
4

На Лагойшчыне, у Харужынцах, дзе знаходзіцца філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы», у дзень нараджэння паэта адкрыецца выстава лозапляцення пад назвай «Нам засталася спадчына».

Аўтарам лазовых кошыкаў, якія будуць прадстаўлены на выставе, з’яўляецца загадчык філіяла, член народнага клуба майстроў «Скарб зямлі Лагойскай» Алена Гурэцкая. Яна расказала, што паглядзець экспанаты можна ў дні працы музея, з аўторка па нядзелю, з 10.00 да 17.00.

Для наведнікаў могуць быць арганізаваны майстар-класы па лозапляценні. Але на іх лепш запісвацца загадзя па нумары тэлефона, пазначаным на сайце музея.

Алена Масцерава.