Новости
29 чэрвеня: расказваем пра падзеі, прыкметы, факты, звязаныя з гэтай датай
главное
1031 дня(-ей) назад
2
4

Каталіцкі касцёл сёння адзначае Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла. У Лагойскім храме Святога Казіміра ўрачыстая імша пачнецца а 18-й.

Па народным календары 29 чэрвеня Ціхан. Раней лічылі, што зямля ў гэты дзень запавольвае рух, а пеўчыя птушкі заціхаюць. Такому вераваннюму адпавядае народная прымаўка: на святога Ціхана сонца ледзь дыхае.

Святому Ціхану маліліся аб пазбаўленні ад зубнога болю і іншых хвароб.

У гэты дзень сачылі за надвор’ем: калі ў полі маўчаць конікі, хутка будзе додж. Чым меншыя кроплі дажджу, тым даўжэй ён будзе ісці. Калі туман з вечара апускаецца ўніз і кладзецца на зямлю – значыць, надвор’е ў бліжэйшы час палепшыцца.

А што кажуць пра гэта сіноптыкі? Па інфармацыі Белгідрамета, сёння да 25 градусаў цяпла, магчымы дождж, у чацвер-пятніцу – да 27 вышэй за нуль, прагназуюцца ападкі. На выхадных – да 23 цяпла, пераменная воблачнасць, пройдуць дажджы.

Хроніка гістарычных падзей кажа, што ў гэты дзень у 1984 г. была ўведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна. У 1896 г. нарадзіўся беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст Уладзіслаў Казлоўскі, у 1913 г. – грамадскі дзеяч, гісторык і настаўнік Часлаў Будзька. У Францыі ў 1900 г. з’явіўся на свет пісьменнік Антуан дэ Сэнт-Экзюперы, у Польшчы ў 1930 г. празаік і драматург Славамір Мрожак.

У ЗША ў гэты дзень адзначаюць Дзень фотаапарата, а ва ўсім свеце – Дзень заснавання Нобелеўскай прэміі.

Алена Масцерава.