Новости
Педагогі Лагойшчыны годна выступілі на абласной дыстанцыйнай алімпіядзе
главное
1031 дня(-ей) назад
2
4

У красавіку – маі 2021 г. праходзіла дыстанцыйная алімпіяда педагагічных работнікаў Мінскай вобласці. Настаўнікі паказвалі сваю прафесійную кампетэнтнасць па геаграфіі, хіміі і гісторыі.

У першым этапе прынялі ўдзел 1056 педагогаў Мінскай вобласці. У другім этапе – 356, сярод іх географаў было 130, хімікаў – 126, гісторыкаў – 100 чалавек.

Журы вызначыла пераможцаў у кожнай намінацыі. А сертыфікаты ўдзельнікаў атрымалі педагогі, якія падчас другога этапу выканалі больш за 50 % заданняў.Такія вынікі паказалі настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства Святлана Шульжык з СШ № 1 г. Лагойска (на здымку) і Юрый Латош з Лагазінскай СШ. Па хіміі сертыфікат атрымала настаўніца першай школы райцэнтра Людміла Бяляк (на здымку), па геаграфіі – Марыя Загорская з Гасцілавіцкай СШ.

Віншуем педагогаў Лагойшчыны і жадаем поспехаў у новых конкурсах!

Алена Масцерава.