Новости
Яе спалілі 77 гадоў назад. У суботу ў Дальве пройдзе мітынг-рэквіем
главное
1041 дня(-ей) назад
2
4

Заўтра, 19 чэрвеня,  у 11 гадзін на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Дальва» адбудзецца мітынг-рэквіем у памяць пра спаленую вёску і яе жыхароў.

Удзел у ім прыме кіраўніцтва райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый раёна.

Дальва – гэта апошняя з 628 вёсак Беларусі, якую гітлераўцы знішчылі разам з жыхарамі. Зажыва былі спалены 44 вяскоўцы – 29 дзяцей, 13 жанчын, двое

мужчын. Удалося выжыць толькі трынаццацігадоваму Мікалаю Гірыловічу, які стаў інцыятарам стварэння мемарыялу. Імем гэтага чалавека названа вуліца ў Лагойску, аб чым чытайце ў суботнім нумары газеты «Родны край».

Алена Масцерава.