Новости
Лагойскі цэнтр культуры запрашае на «ART-mix»
главное
1043 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 19 чэрвеня, Лагойскі цэнтр культуры запрашае на канцэрт «Нас мільёны». Мерапрыемства пройдзе ў рамках абласнога творчага марафона «ART-mix». На ім свае лепшыя творчыя нумары пакажуць установы культуры Лагойшчыны.

«ART-mix» стартаваў на Міншчыне ў красавіку. Прысвечаны ён Году народнага адзінства. Пад дэвізам «Багаты талентамі наш край» ва ўсіх раёнах вобласці праходзяць прэзентацыі дасягненняў культуры рэгіёна, тэматычныя выставы, інсталяцыі і перфомансы, конкурсы, майстар-класы, дыскатэкі і іншыя мерапрыемствы.

Канцэрт у Лагойску пачнецца ў 11 гадзін. Уваход на яго вольны.

Алена Масцерава.