Новости
Раённы баль выпускнікоў адбудзецца 10 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Лагойска
главное
1047 дня(-ей) назад
2
4

У чацвер 10 чэрвеня ў 20.00 на цэнтральнай плошчы Лагойска (перад райвыканкамам) пачнецца раённы баль выпускнікоў. Падчас святочнай урачыстасці пройдзе ўручэнне залатых медалёў, грамат, падзяк і іншых узнагарод лепшым выпускнікам Лагойшчыны.

Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікаў балю чакае музычны сюрпрыз – гадзіннае выступленне вядомага айчыннага гурта.

Завяршыцца святочнае мерапрыемства дыскатэкай.

У 2021 годзе на Лагойшчыне 11-я класы скончыў 181 выпускнік.

Алена Масцерава, «РК».