Новости
Юныя ганчары з Лагойска пабывалі на рэгіянальным свяце-конкурсе цацкі і гульні «На аблоках дзяцінств
главное
1054 дня(-ей) назад
2
4

У Салігорску 5 чэрвеня прайшло VII рэгіянальнае свята-конкурс цацкі і гульні «На аблоках дзяцінства». На яго сабраліся юныя майстры з Чэрвеньскага, Стаўбцоўскага, Салігорскага, Слуцкага, Мінскага, Вілейскага, Клецкага і Лагойскага раёнаў. Яны паказвалі сваё ўменне ў вырабе цацак з льну, саломы, гліны, тканіны, паперы і іншых матэрыялаў.

Дзяўчынкі, якія займаюцца ў народным дзіцячым калектыве па лепцы з гліны «Натхненне» ў Лагойскім раённым Доме рамёстваў, прыехалі ў горад шахцёраў са сваім педагогам Вольгай Кісялёвай. Сафія Кудзіна, Юлія Каролік, Ганна Семенчукова падрыхтавалі выставу ўласных вырабаў, сярод якіх былі не толькі казачныя фігуры, але і посуд, прадметы інтэр’еру.

Школьніцы з райцэнтра спаборнічалі з умельцамі з іншых раёнаў падчас конкурсу на лепшую цаку. Юлія Каролік заняла ў ім 3-е месца.

Для гасцей свята прайшла канцэртна-гульнёвая праграма дзіцячых творчых калектываў Салігорскага раёна «Фарбы дзяцінства». Працавалі атракцыёны, гандлёвыя рады.

Калі вы хочаце, як і дзяўчаткі, навучыцца ствараць прыгожыя рэчы з гліны, прыходзьце ў Дом рамёстваў. Заняткі тут будуць праходзіць і летам.

Алена Масцерава.

Фота Ірыны Кудзінай.