Новости
Вучні з Лагойска і Плешчаніц увайшлі ў лік пераможцаў абласнога трэвел-праекта
главное
1029 дня(-ей) назад
2
4

Больш за 40 вучняў атрымалі дыпломы пераможцаў абласнога трэвел-праекта «Сямейны дыліжанс», які праводзіўся на Міншчыне ў 2020-2021 навучальным годзе. Яго ўдзельнікамі сталі сем'і школьнікаў, якіх інфармацыйна-метадычна падтрымлівалі педагогі.

У рамках праекта дзеці запаўнялі «Дзённікі падарожнікаў» і стваралі творчыя работы па выніках сямейных экспедыцый, турпаходаў, экскурсій.

У намінацыі «Альбом вандроўніка», катэгорыя «Фотакалаж», дыплом І ступені атрымала Паліна Латош, вучаніца 4 класа СШ № 1 г. Лагойска. Фота-прэзентацыю сямейных падарожжаў па Беларусі яна падрыхтавала пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталлі Пляшкевіч. 

У гэтай жа намінацыі ў катэгорыі «Відэаролік» дыпломам ІІІ ступені адзначаны другакласнік Вадзім Сівакоў з Плешчаніцкай СШ № 2, які падрыхтаваў творчую работу пра цікавыя вандроўкі пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Веранікі Бразоўскай.

Алена Масцерава.