Новости
Школьнікі малявалі разметку перад пешаходнымі пераходамі
главное
1054 дня(-ей) назад
2
4

Дзяржаўтаінспекцыя правяла сумесную акцыю з установамі адукацыі Лагойскага раёна. Школьнікі ў апошні дзень навучальнага года наносілі перад пешаходнымі пераходамі інфармацыйныя надпісы з мэтай павысіць асцярожнасць і ўважлівасць пешаходаў.

Пры дапамозе трафарэта і балончыкаў з белай фарбай юныя інспектары дарожнага руху Вольга Завіленская і Сафія Паляшчук разам з іншымі вучнямі 7 «А» класа пад кіраўніцтвам старшага інспектара ДПС Аляксандра Басько напісалі перад кожным пешаходным пераходам ад аўтобуснага прыпынку да гімназіі словы: «Возьмите ребенка за руку!» з адпаведным малюнкам.

 

У акцыі прынялі ўдзел і маленькія вучні Ганна і Віктар Брэль з татам Вячаславам.

Аналагічныя надпісы наносілі каля сваіх устаноў адукацыі вучні першай і трэцяй школ райцэнтра, а таксама Гасцілавіцкай і Косінскай СШ.

Акцыя праходзіла ў рамках спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Увага – дзеці!» і адзінага дня бяспекі «Захаваем нашу будучыню!»

Алена Масцерава.