Новости
Веласіпедыст трапіў пад колы аўтамабіля каля Сіліч
главное
1061 дня(-ей) назад
2
4

Вечарам у апошнюю пятніцу мая на 35 км аўтадарогі Мінск-Віцебск адбылася аварыя з пацярпелым.

Вадзіцель аўтамабіля «БМВ 525» 1986 года нараджэння, рухаючыся ў напрамку Віцебска, не саступіла дарогу і здзейсніла наезд на 35-гадовага веласіпедыста, які ехаў праз праезную частку на веласіпедзе па нерэгулююмым пешаходным пераходзе злева направа адносна транспартнага сродку.

У выніку веласіпедыст атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Лагойскай ЦРБ у стане комы.

Згодна з Правіламі дарожнага руху, пешаход мае перавагу пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, а таксама па рэгуляваным пешаходным пераходзе, калі гэта дазваляе сігнал светлафора або рэгуліроўшчыка.

Пераходзіць праезную частку нават па пешаходным пераходзе трэба асцярожна, аб'ектыўна ацаніўшы дарожную сітуацыю.

Перасякаць праезную частку па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен, ведучы веласіпед побач.

У сваю чаргу, вадзіцель пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода павінен знізіць хуткасць амаль да поўнага спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся або запаволіў рух транспартны сродак, то і вадзіцелі іншых аўтамабіляў, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным накірунку, павінны знізіць хуткасць руху, а пры наяўнасці пешаходаў – саступіць ім дарогу.

Алена Масцерава.