Новости
У Барысаве пройдзе конкурс «Міс Міншчына». Расказваем, хто выступіць ад Лагойскага раёна
главное
1059 дня(-ей) назад
2
4

У пятніцу 28 мая ў Палацы культуры імя Горкага ў Барысаве пройдзе абласны конкурс «Міс Міншчына». У ім за тытул галоўнай прыгажуні цэнтральнага рэгіёна пазмагаюцца 40 прадстаўніц ад 18 да 24 гадоў.

Ад Лагойскага раёна выступяць «Каралева прыгажосці – 2021» Яна Грыневіч, першая віцэ-міс раённага конкурсу прыгажосці Валерыя Варабей, другая віцэ-міс Наталля Жызнеўская.

Удзельніцы пакажуць уменне трымацца на сцэне, мастацтва дэфіле, фотагенічнасць, пастараюцца раскрыць перад журы багацце ўнутранага свету. Акрамя ўладальніцы тытула «Міс Міншчына» будуць вызначаны пераможцы ў розных намінацыях.

Алена Масцерава.

Фота Ірыны Станкевіч.