Новости
Дзеці і дарослыя выступяць на канцэрце 1 чэрвеня
главное
1065 дня(-ей) назад
2
4

У аўторак, 1 чэрвеня, у 18.00 у Лагойскім цэнтры культуры адбудзецца канцэрт «Пусть миром правит любовь». З творчымі справаздачамі перад лагайчанамі выступяць удзельнікі вакальных калектываў «Экспромт» і «Залаты прамень». Дапоўніць іх выступленне студыя танца «Акварэль».

Кіраўнікі вакальных калектываў Алена Петух і Юлія Кірычэнка расказалі, што падрыхтавалі цікавую эстрадную праграму, у якой возьмуць удзел не толькі дзеці, але і дарослыя. Так, перад гледачамі з прыгожым нумарам выступіць дуэт Марыны Філіповіч і Юрыя Сухадольскага, сольны выхад якога таксама будзе прадстаўлены ў выглядзе арыгінальнай сцэнічнай замалёўкі.

Усяго публіку чакае 18 яскравых выступленняў, якія адлюструюць усю палітру талентаў маладых вакальных калектываў.

Алена Масцерава.