Новости
Пандэміі, незвычайная воўна, англійскія неалагізмы – прайшоў конкурс даследчых работ
главное
1065 дня(-ей) назад
2
4

Упраўленнем па адукацыі спорце і турызме Лагойскага райвыканкама былі падведзены вынікі раённага конкурсу школьных даследчых работ.

У намінацыі «Гуманітарныя навукі» дыплом І ступені атрымала Ганна Брыцько з Крайска. Вучань гэтай жа школы Раман Брыцько быў адзначаны дыпломам ІІ ступені ў секцыі «Філалогія», дзе таксама перамаглі Антон Палоннікаў з Астрошыц і Юлія Федасенка з Кораня.

Сярод гуманітарыяў дыпломы атрымалі Кацярына Акуліч з Плешчаніцкай СШ № 1, Ульяна Дземідовіч з Лагазінскай СШ, Дзіяна Ярмілава з Калачаўскай СШ.  

У секцыі «Дакладныя навукі» пераможцамі сталі Максім Аксючыц з Задор’я, Ягор Аніськавіч з Гасцілавіч, Аліна Шаўкапляс з Камена. Сярод прыродазнаўцаў – Вераніка Міхайлава з Гасцілавіцкай СШ, Анастасія Вашкевіч з Гімназіі г. Лагойска і Паліна Дрозд з Акалоўскай школы.

Што даследавалі вучні? Школьнік з Астрошыц вывучаў англійскія неалагізмы, звязаныя з каранавірусам, дзяўчынка з Лагазы (на здымку) – гісторыю пандэмій і іх уплыў на развіццё грамадства.

Кацярына Акуліч з гарадскога пасёлка, знаёмячыся з новай тэхнікай рукадзелля «Crazy wool», сама зрабіла сучасныя незвычайныя матэрыялы з воўны.

Максім Аксючыц з Задор’я ў працы «Горкія вясёлыя і бяспечныя» даследаваў залежнасць хуткасці спуска з дзіцячай горкі ад іх формы. А Паліна Дрозд з Акалова вызначала харчовую каштоўнасць яек розных парод курэй.  

Гэтыя і розныя іншыя тэмы вучні даследавалі пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў, якія заўважаюць у дзяцей навуковыя здольнасці і развіваюць іх, разам робячы цікавыя высновы і адкрыцці.

Алена Масцерава.