Новости
У Дзень сям’і лагайчане атрымалі «100 добрых рамонкаў»
главное
1047 дня(-ей) назад
2
4

У суботу валанцёры СШ № 1 г. Лагойска падарылі лагайчанам і гасцям горада добры настрой і напомнілі пра свята, якое адзначаецца 15 мая, – Дзень сям’і.  

А рыхтавацца да акцыі ў школе пачалі загадзя. Творчае заданне зрабіць прыемныя прэзенты ў выглядзе рамонкаў атрымалі вучні 1 – 9 класаў. Выбралі менавіта гэту кветку, бо рамонак з’яўляецца сімвалам кахання.

І вось сонечным суботнім днём школьнікі выйшлі на вуліцы райцэнтра і раздалі прахожым сувеніры, якія выклікалі ў іх самыя пазітыўныя эмоцыі.

«100 добрых рамонкаў» – гэта не першая дабрачынная акцыя вучняў і настаўнікаў першай школы райцэнтра, дзе клапоцяцца пра тое, каб выхоўваць у дзецях міласэрнасць, гатоўнасць дапамагаць і рабіць дабро.

Алена Масцерава.