Новости
Юныя музыканты з Лагойска сталі прызёрамі прэстыжных конкурсаў
главное
1072 дня(-ей) назад
2
4

У Стаўбцах 22 красавіка прайшоў ХХVII фестываль-конкурс «Сымон-музыка», які праводзіцца раз у два гады.

У ім удзельнічала 28 творчых калектываў з розных рэгіёнаў краіны. Сярод калектываў ад 2 да 5 удзельнікаў ансамбль Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў «Акардыяна» стаў лаўрэатам І ступені.

Гэта ўжо не першы бліскучы вынік вучаніц педагога Таццяны Каржовай. Марыя Бондарава, Мілана Лукашэвіч, Дар’я Дунец радуюць публіку на канцэртных пляцоўках рознага ўзроўню.

Канцэртмайстрамі для «Акардыяны» ў Стаўбцах выступілі педагоги Ніна Жалабковіч і Андрэй Якубчык.

А крыху раней, 18 красавіка, у гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка прайшоў вочны Рэспубліканскі фестываль «Маладыя таленты». На ім вучаніца 2 класа Соф’я Сямёнава, якая займаецца ў Людмілы Дуганавай, стала лаўрэатам ІІ ступені. Канцэртмайстрам выступіла Таццяна Падабедава.

Віншуем таленавітых вучаніц, жадаем далейшага творчага развіцця і поспехаў у наступных конкурсах і фестывалях.

Алена Масцерава.