Новости
У бібліятэках раёна адзначаць 135-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі
главное
1063 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 24 красавіка, споўніцца 135 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Гэта добрая нагода, каб яшчэ раз успомніць пра творчы і жыццёвы шлях нашага таленавітага земляка, які нарадзіўся ў вёсцы Пасадзец.

У бібліятэках Лагойскага раёна запланаваны рад мерапрыемстваў, прысвечаных урачыстай даце. Так, 22 красавіка ў 11.00 у Сямкова адбудзецца літаратурнае свята «Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі», а 23 красавіка ў 14.00 у Лагойскай раённай цэнтральнай бібліятэцы пройдзе літаратурны час «Паэт старой Беларусі».

У Плешчаніцкай дзіцячай бібліятэцы можна будзе прыняць удзел у віктарыне «Цуды табакеркі», якая пачнецца ў 11.00. Акцябрская бібліятэка 23 красавіка ў 15.30 запрашае ўсіх жадаючых на інфармацыйны час «Паэт старой Беларусі». У Гасцілавічах 23 красавіка ў 14.00 будуць абмяркоўваць аповесць «Бондар». У гэты ж дзень у Завішына пройдзе брэйн-рынг па казках нашага славутага земляка (пачатак у 16.00).

Заключным мерапрыемствам святочнага тыдня стане літаратурны час «Шчасце – служыць народу», які пройдзе 24 красавіка ў 12.00 у Плешчаніцкай гарпасялковай бібліятэцы.

Аляксандр Клімавец.