Новости
У Лагойску адкрылася выстава «У госці да казкі»
Яна будзе працаваць у мастацкай галерэі Сяргея Давідовіча да 5 чэрвеня.
главное
1069 дня(-ей) назад
2
4

Экспазіцыю складаюць аўтарскія лялькі рамесніцы з Маладзечна Святланы Кузьмічовай.

Яны размяшчаюцца на дыярамах у адпаведным інтэр’еры – такім чынам атрымліваюцца дынамічныя мінісцэнкі з вядомых казак.

У цэнтры залы знаходзіцца інсталяцыя паводле вядомага твора беларускага пісьменніка з Лагойшчыны Змітрака Бядулі «Пяць лыжак заціркі».

Святлана Рамуальдаўна расказала, што хацела б пашырыць беларускую тэматыку ў сваёй творчасці, а таксама зрабіць больш лялек па казках Пушкіна. У планах – дадаць у экспазіцыю і сюжэты па творах Біянкі.

На выставе ў галерэі можна не толькі разглядаць казачных персанажаў, але і маляваць, размалёўваць іх, знаёміцца з кнігамі казак. А яшчэ ў выставачнай зале арганізавана фотазона з касцюмамі. Як зазначыла малодшы навуковы супрацоўнік Валянціна Кезік, для наведнікаў рыхтуецца таксама гульня-віктарына і мультсюрпрыз.

Алена Масцерава.