Новости
Гімназісты выдатна выступілі на абласным міні-турніры юных матэматыкаў
главное
194 дня(-ей) назад
2
4

На базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі 3 – 4 красавіка адбыўся ІХ абласны міні-турнір юных матэматыкаў. У ім прынялі ўдзел тыя каманды, якія прайшлі папярэдні дыстанцыйны адбор.

Вучні 5 – 7 класаў удзельнічалі ў каманднай экспрэс-алімпіядзе «Матэматычная карусель», актыўна змагаліся ў матэматычных баях. У Мінску сабралася 11 зборных з розных раёнаў вобласці.

Каманда з Гімназіі г. Лагойска, якую падрыхтавалі педагогі Вераніка Ляшчынская і Тамара Ралёнак, спаборнічала ў адной групе з вучнямі з Нясвіжа, Узды і Слуцка. У выніку нашы юныя матэматыкі атрымалі Дыплом ІІІ ступені. Выдатныя веды, уменне аргументаваць сваю думку, упэўненасць у сваіх сілах паказалі гімназісты Сямён Анішчук, Дар’я Зароўская, Марта Мірановіч, Яраслаў Сінюковіч, Кацярына Красоўская.

Віншуем пераможцаў! 

Алена Масцерава.