Новости
Стартуе чэмпіянат Лагойска па «Што? Дзе? Калі?»
главное
1131 дня(-ей) назад
2
4

18 сакавіка ў Лагойскім раённым цэнтры культуры а 19-й гадзіне пройдзе першая гульня адкрытага чэмпіянату Лагойска па «Што? Дзе? Калі?». Удзел у ім могуць прыняць каманды колькасцю да 6-ці чалавек з любога горада. Арганізатар чэмпіянату Вадзім Кузміч абяцае нескладаныя пытанні, накіраваныя на папулярызацыю інтэлектуальнага руху.

Кожны тур будзе складацца з 36-ці пытанняў і разміначнай гульні. Тройка прызёраў тураў атрымае падарункі, а прызёрам ўсяго чэмпіянату ўзнагародзяць медалямі, дыпломамі і кубкам.

28 сакавіка з 11.00 да 18.00 у РЦК адбудзецца турнір «Logoisk Minor», аб’яднаны з дарослым чэмпіянатам Мінскай вобласці. На яго збяруцца аматарскія каманды як з цэнтральнага рэгіёна, так і з іншых.

Алена Масцерава.