Новости
Трое вучняў з Лагойска прайшлі ў суперфінал тэлевіктарыны «Я ведаю»
главное
1142 дня(-ей) назад
2
4

18-19 сакавіка адбудуцца здымкі суперфіналаў інтэлектуальнай тэлепраграмы для школьнікаў «Я ведаю». Удзел у іх прымуць трое юных лагайчан: сямікласніца Аляксандра Рамашка і дзевяцікласніца Лізавета Казлоўская з СШ № 1 г. Лагойска, а таксама вучань 8 класа гімназіі Мікалай Пракопчык. Мікалай падчас сваёй першай гульні абышоў усіх васьмікласнікаў, якія замагаліся за званне пераможцы і выхад у суперфінал.

Падрыхтоўкай школьнікаў да ўдзелу ў тэлепраекце займаецца Вадзім Кузміч. Яго вучні наведваюць трэніроўкі ў Цэнтры дзіцячай творчасці і гуляюць у «Што? Дзе? Калі?».

Ранейшыя выпускі з удзелам лагойскіх эрудытаў можна паглядзець па спасылках на YouTube. А ў віктарынах, якія пройдуць праз тыдзень, мы жадаем ім поспехаў!

 Алена Масцерава.

Спасылкі на тэлеперадачы: выпуск 8 (Аляксандра Рамашка)
выпуск 14 (Мікалай Пракопчык)
выпуск 17 (Лізавета Казлоўская)