Новости
Лагайчане прайшлі на абласны этап конкурсу імя Жыновіча
главное
40 дня(-ей) назад
2
4

На мінулым тыдні ў Барысаве прайшоў рэгіянальны тур ІХ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча. У ім прынялі ўдзел 8 вучняў Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў. Журы высока ацаніла выканальніцкі ўзровень школьнікаў з райцэнтра. У выніку на абласны этап конкурсу, які адбудзецца ў Салігорску, прайшлі тры дзяўчынкі. Гэта вучаніцы Таццяны Каржовай, акардэаністкі Марыя Бондарава і Мілана Лукашэвіч, а таксама цымбалістка Кіра Аракіна, якая вучыцца ў Галіны Асмалоўскай.

Віншуем таленавітых дзяўчат з добрымі вынікамі і жадаем ім поспехаў у далейшых творчых выпрабаваннях.

Алена Масцерава.

Фота з групы ДУА «Лагойская дзіцячая школа мастацтваў» ВКонтакте.