Новости
Валанцёры правялі акцыю да дня барацьбы з наркаманіяй
главное
1153 дня(-ей) назад
2
4

У першы дзень вясны ў Лагойску прайшла акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Гэта тэма актуальная і для нашага раёна, дзе на ўліку ў нарколага знаходзіцца 8 дарослых, залежных ад наркотыкаў.

Інфармацыйныя матэрыялы для распаўсюджання сярод гараджан падрыхтавалі валеолагі Лагойскай ЦРБ Іна Фалькавіч і РЦГЭ Маргарыта Каралевіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Вярбіцкая.

Гараджане, якія ў раёне абеда праходзілі па вуліцы Савецкай, атрымлівалі тэматычныя буклеты, бюлетэні, памяткі. Іх раздавалі валанцёры з СШ № 1 г. Лагойска, вучаніцы 9 «В» класа Марыя Чэшык, Валерыя Дзяркова, Аляксанда Макарэвіч і Анастасія Коўзан.

Удзельнікі акцыі пабывалі на аўтастанцыі, ля гарадскіх магазінаў, перадалі інфармацыйныя матэрыялы ў СШ № 3. Акрамя памятак пра небяспеку, якую нясуць для людзей наркотыкі, валанцёры ўручалі прахожым буклеты з рэкамендацыямі пра тое, як абараніць сябе ад каранавіруснай інфекцыі, а таксама ад захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

Як адзначыла Іна Фалькавіч, увесь тыдзень з 1 па 7 сакавіка будзе прысвечаны прафілактыцы наркатычнай залежнасці.

Алена Масцерава.