Новости
05.11 В стране и мире
Маленькія лагайчане ўдзельнічаюць у абласным фестывалі даследчыкаў
главное
1362 дня(-ей) назад
2
4

У панядзелак, 15 лютага, у Мінскай вобласці стартаваў абласны этап фестывалю дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Я – даследчык». Ён праходзіць у дыстанцыйнай форме: дзіцячыя даследаванні і відэапрэзентацыі накіроўваюцца на яго анлайн.

Атрымаўшы ўсе матэрыялы, журы правядзе завочны адбор фіналістаў, імёны якіх стануць вядомыя 9 сакавіка.

Ад Лагойскага раёна ў фестывалі прымаюць удзел 7 чалавек. Аліса Гаварун, якая вывучала незвычайнае прымяненне крапівы, прадстаўляе дзіцячы садок № 3 г. Лагойска «Рамонак».

У Сярэдняй школе № 1 г. Лагойска дзве вучаніцы атрымалі дыпломы І ступені. У абласны этап прайшлі Варвара Баравік (на здымку), якая праводзіла даследаванне ў секцыі «Прыродазнаўства. Нежывая прырода», і Паліна Латош (секцыя «Гуманітарныя веды»).

Выдатныя вынікі ў гімназістаў. Аліна і Арсеній Яраш перамаглі на раённым этапе ў секцыі «Матэматыка. Фізіка. Тэхніка. Робататэхніка». Дыплом І ступені атрымаў і Раман Пянкрат, які падрыхтаваў на вобласць работу ў гэтай жа секцыі.

У секцыі «Прыродазнаўства. Жывая прырода» найлепшы вынік у Ангеліны Лукашэвіч з гімназіі.

Алена Масцерава.