Новости
У інтэлектуальным турніры прынялі ўдзел 100 каманд з Беларусі і Расіі. Лагайчане не падвялі
главное
1158 дня(-ей) назад
2
4

На выхадных у анлайн-фармаце прайшоў міжнародны турнір «Интеллектуальный вороненок». У ім прынялі ўдзел 100 каманд з Беларусі і Расіі. Высокія вынікі паказалі вучні, які займаюцца ў Лагойскім цэнтры дзіцячай творчасці ў Вадзіма Кузміча.

Першыя радкі турнірнай табліцы па «Што? Дзе? Калі?» занялі каманды з Кургана, Іжэўска, Цюмені, Пярмі і Масквы. Чэрвеньска-лагойскай зборнай «Цільтонскі ордэн», якую трэніруюць Ірына Вабішчэвіч і Вадзім Кузміч, зусім крыху не хапіла да 3 прыступкі п’едэсталу.

У гульні «Эрудыт-квартэт» гэта каманда заняла 2-е месца, у «Медыя-гульнях» – 3-е.

Вучні 7 – 9 класаў з каманды «Хамячкі» сталі ў «Эрудыт-квартэце» трэцімі.

Віншуем нашых інтэлектуалаў і жадаем поспехаў у далейшых турнірах! А бліжэйшым выпрабаваннем для старшакласнікаў з «Цільтонскага ордэна» стане ўдзел у кастынгу ў тэлевізійны клуб «Што? Дзе? Калі?», які пройдзе на гэтых выхадных.

Алена Масцерава.