Новости
Дэлегат Галіна Белая: «Прыемна бачыць каманду аднадумцаў»
главное
1159 дня(-ей) назад
2
4

Намеснік дырэктара Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву Галіна Белая ў складзе дэлегацыі ад Лагойскага раёна прымае ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе. Мы звязаліся з Галінай Іосіфаўнай па тэлефоне і папрасілі расказаць пра яе ўражанні, атрыманыя ў першы дзень работы буйнога палітычнага форума.

– Дзень выдаўся насычаным і цікавым, – расказала жыхарка гарадскога пасёлка. – Вельмі прыемна было знаходзіцца ў зале, дзе так шмат аднадумцаў, якія выступаюць за шчаслівую будучыню нашай краіны, за росквіт дзяржавы і яе рух наперад.

Цікава было ўпершыню ўбачыць Прэзідэнта, пачуць яго не з экрана тэлевізара, а ўжывую. Змястоўным і актуальным атрымаўся яго даклад, шмат новых фактаў і прапаноў мы пачулі.

Хоць паседжанне праходзіла з 11.00 да 18.00 з перапынкам у адну гадзіну, час праляцеў даволі хутка, бо ў зале адчувалася неперадавальная энергетыка.

А годным завяршэннем дня стаў канцэрт. Побач са знакамітымі артыстамі на адной сцэне выступалі дзеці – выхаванцы гурткоў, студый, творчых аб’яднанняў. Было вельмі радасна бачыць, якая ў нас таленавітая моладзь.

Галіна Іосіфаўна адзначыла, што форум стаў месцам новых знаёмстваў, абмену думкамі і вопытам паміж прадстаўнікамі розных сфер. І на ўсіх пляцоўках правядзення Усебеларускага народнага схода адчуваюцца прыязныя, добразычлівыя адносіны паміж незнаёмымі да гэтага людзьмі.

– Сёння паседжанне пачынаецца а 10-й раніцы, – дадала Галіна Белая, – а завершыцца заключным словам Аляксандра Лукашэнкі. Я ў чаканні новых цікавых тэм, абмеркаванняў і ўпэўнена ў тым, што ўсё, як і щ папярэднія дні, пройдзе на самым высокім узроўні.

Алена Масцерава.