Новости
У сталічным батанічным садзе праходзіць выстава лядовых скульптур
главное
1172 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 6 лютага, у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адкрылася выстава-конкурс лядовых і снежных скульптур.

Над іх стварэннем працавалі 8 каманд айчынных скульптараў і 10 студэнцкіх зборных профільных факультэтаў дзяржаўных устаноў адукацыі.  

– У суботу ў батанічным садзе было шмат людзей, – расказаў ураджэнец нашага раёна Юрый, які завітаў на адкрыццё выставы ўсёй сям’ёй. – Гучала музыка, для гасцей былі арганізаваны розныя забавы і конкурсы, жадаючых частавалі гарбатай. Але самае галоўнае – скульптуры атрымаліся сапраўды арыгінальныя. Цікава было б паглядзець, як аўтары працавалі над гэтымі лядовымі фігурамі, як дабіваліся такой дасканаласці формаў.

Дарэчы, мужчына заплаціў за сябе і жонку толькі палову ад кошту ўваходнага білета, а дзецям уваход быў бясплатны, таму што сям’я нашага земляка шматдзетная.

Як зазначаюць арганізатары, прыходзіць паглядзець на арыгінальныя скульптуры са снегу і лёду можна штодзень да 14 лютага.

Алена Масцерава.

Фота Жаны Мароз.