Новости
У Лагойску прайшлі Рэспубліканскія спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор’і
главное
1173 дня(-ей) назад
2
4

У Лагойску 29 – 31 студзеня праходзілі Рэспубліканскія спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы лыжнага турызму. У іх прынялі ўдзел 6 каманд з Мінскай і Віцебскай абласцей, г. Мінска.

У пятніцу ўдзельнікі займаліся на трэніровачным палігоне, а ў суботу змагаліся на асабістай дыстанцыі ва ўрочышчы Зялёны Луг.

Тут іх чакалі выпрабаванні ў заснежаным лесе.

Усе этапы былі адзначаны на спецыяльнай карце, што выдавалася кожнаму з дваццаці аднаго ўдзельніка дыстанцыі.

У тройку пераможцаў-мужчын увайшоў Дзмітрый Вашкевіч з Лагойска, які заняў другое месца. А сярод жанчын першай стала лагайчанка Святлана Арлова.

У апошні дзень каманды спаборнічалі ў лагойскім парку. Першае і трэцяе месцы занялі каманды цэнтральнага рэгіёна, другое – зборная з Віцебшчыны.

– Спаборніцтвы прайшлі на высокім узроўні, – адзначыла дырэктар Лагойскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства Галіна Вашкевіч.

– Усе ўдзельнікі паказалі добрую падрыхтоўку. Прыемна за нашых калег, якія занялі лідарскія пазіцыі. Да таго ж, Дзмітрый Вашкевіч пацвердзіў, а Святлана Арлова абараніла званне майстра спорту па турызме спартыўным, - паведаміила Галіна Вашкевіч.

Алена Масцерава.