Новости
На «Дзень снегу» прыйшлі самыя актыўныя і спартыўныя
главное
1178 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 30 студзеня, на зімовае гарадское свята, што праходзіла на стадыёне ў лагойскім парку, сабраліся самыя актыўныя і спартыўныя гараджане.

Яны прынялі ўдзел у захапляльных конкурсах: бегу на парных лыжах, катанні на санках, выпрабаванні на меткую стральбу снежкамі.

Заахвочвалі актыўней удзельнічаць у забавах вясёлыя раставыя лялькі.

А музычнае суправаджэнне надало мерапрыемству сапраўды святочны настрой. Тым больш было снежнае, сонечна-марознае надвор’е.

Конкурсы праводзілі інструктары-метадысты, прадстаўнікі адміністрацыі фізкультурна-аздараўленчых комплексаў «Лагойск» і «Скарб».

Дырэктар ФАЦ «Лагойск» Васіль Салаўёў падвёў вынікі мерапрыемства, самыя меткія, хуткія, актыўныя ўдзельнікі якога атрымалі салодкія прызы.

Іх атрымалі не толькі дзеці, вучні гарадскіх школ, але і дарослыя, якія таксама актыўна ўдзельнічалі ў «Дні снегу».

Алена Масцерава.