Новости
Грамату ад выратавальнікаў атрымала педагог гімназіі
главное
1182 дня(-ей) назад
2
4

Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Лапановіч уручыў грамату Марыі Церахавай. Педагог Гімназіі г. Лагойска была ўзнагароджана ёй за значны ўклад у навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці.

Уручэнне граматы праходзіла падчас візіту начальніка ўпраўлення ў Плешчаніцкую СШ № 2 і вучылішча алімпійскага рэзерву ў рамках адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна».

Алена Масцерава.