Новости
Выстава студэнтаў-мастакоў адкрылася ў Лагойску
главное
1183 дня(-ей) назад
2
4

Два дзясяткі дыпломных работ выпускнікоў Гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка размешчаны ў Лагойскім раённым цэнтры культуры. Арганізатарам выставы выступіў гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў.  

Аўтары карцін перадаюць сваё бачанне сусвету і ролю чалавека ў ім. Адны палотны прымушаюць задумацца, другія ўздымаюць настрой, трэція вяртаюць да паўсядзённасці.

Сярод іх асаблівую ўвагу прыцягвае тая, на якой адлюстраваны адзін з самых прыгожых і важных куточкаў нашага горада – крыніца ля царквы Свяціцеля Мікалая.

Дарэчы, Лагойск неаднойчы станавіўся месцам пленэраў для маладых мастакоў і практычнай пляцоўкай для скульптурных кампазіцый, якія ўстаноўлены на цэнтральнай вуліцы горада. А нашы юныя мастакі, якія займаюцца ў дзіцячай школе мастацтваў, прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах, што праводзіць гімназія-каледж, і займаюць прызавыя месцы.

Навучэнцы гэтай установы з’яўляюцца лаўрэатамі прэстыжных міжнародных конкурсаў, уладальнікамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод выпускнікоў ёсць і лагайчане, а наш зямляк Пётр Багданаў у якасці намесніка дырэктара гімназіі-каледжа адказвае менавіта за падрыхтоўку мастакоў.

Валянціна КОРЗУН.