Новости
Лагайчан запрашаюць на «Дзень снегу»
главное
1175 дня(-ей) назад
2
4

У субботу, 30 студзеня, у 11.00 на тэрыторыі стадыёна ў лагойскім парку адбудзецца зімовае спартыўнае свята.

Арганізатарам выступіць ФАЦ «Лагойск» сумесна з сектарам спорту ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама.

На «Дзень снегу» запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія змогуць паўдзельнічаць у цікавых конкурсах, спартыўных эстафетах. Снежкі, лыжы, санкі, канькі, гульні – паспаборнічаць у зімовых забавах зможа кожны.  

Арганізатары заклікаюць: «Прыходзьце на свята сем’ямі, каб весела правесці час, умацаваць здароўе і атрымаць добры настрой!»

Алена Масцерава.