Новости
Жыхарка Плешчаніц прапануе пабудаваць у пасёлку веласіпедную дарожку
главное
1186 дня(-ей) назад
2
4

Намеснік дырэктара Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву Галіна Белая лічыць, што жыхары пасёлка маюць патрэбу ў веласіпеднай дарожцы.

– Сучасныя маладыя людзі, звычайныя жыхары пасёлка, не вельмі цікавяцца фізкультурай, – канстатуе педагог. – А ўсё таму, што спачатку трэба стварыць добрыя ўмовы для гэтага. Моладзь пойдзе ў басейн, калі там будзе не халодная, а камфортная тэмпература вады. Стане наведваць спартыўную залу, абсталяваную сучасным інвентаром. Паедзе на веласіпедах, калі пабудуецца веласіпедная дарожка, бо не ўсюды па Плешчаніцах можна бяспечна праехаць.

Жыхарка гарадскога пасёлка выступае і за тое, каб яе землякі не ездзілі ў платныя медцэнтры, а маглі прайсці якасную медыцынскую дыягностыку ў сваёй мясцовасці. Для гэтага неабходна забяспечыць пасялковую бальніцу вузкімі спецыялістамі, сучасным медыцынскім абсталяваннем.

Больш глабальным пытаннем, якое турбуе дэпутата мясцовага Савета, дэлегата VI Усебеларускага народнага схода, з’яўляецца выхаванне дзяцей у сям’і. «Калі сям’я нічога не ўкладвае ў выхаванне дзіцяці, не клапоціцца пра яго, цяжка атрымаць добрыя вынікі ў навучанні і іншых сферах, – лічыць Галіна Іосіфаўна. – Таму трэба ўзмацнінць адказнасць бацькоў за выхаванне ўласных дзяцей».

Алена Масцерава.