Новости
Лагайчане паспяхова выступілі на чарговым этапе Кубка Беларускай федэрацыі біятлона
главное
1186 дня(-ей) назад
2
4

На выхадных у Наваполацку прайшоў ІІІ этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. Юныя спартсмены спаборнічалі ў гонках з масавым стартам і змешаных эстафетах. Добрыя вынікі паказалі нашы землякі, якія ўдасканальваюць спартыўныя навыкі ў розных установах раёна, вобласці, рэспублікі.

Так, 23 студзеня 3-е месца ў масстарце (старэйшая група) заняла Алена Надольская, а яе сястра Ліда стала 4-й.

Яна Ігнашова і Віталь Казачонак (2004 – 2005 гг. нар.) заваявалі ў гэтым відзе срэбраныя ўзнагароды. А сярод народжаных у 2006 – 2007 гг. на першую прыступку п’едэстала паднялася Валерыя Шолкавіч, другую – Крысціна Кудзёлка.

На наступны дзень адбылася эстафета, у якой Алена Кулак з Глебам Арлоўскім паказалі другі вынік, як і Максім Паўловіч з Крысцінай Кудзёлкай у адпаведных узроставых катэгорыях.

Бронзу сярод народжаных у 2008 – 2009  гг. узялі Мікіта Каваленкаў і Сабіна Анкудовіч.

А залатыя медалі атрымалі Віталь Казачонак (на здымку) і Яна Ігнашова.

Віншуем прызёраў і пераможцаў і жадаем поспехаў юным спартсменам-землякам у наступным этапе КБФБ, які пройдзе ў пачатку лютага ў Навагрудку.

Алена Масцерава.