Новости
Задавайце пытанні ў «грамадскую прыёмную»
главное
1164 дня(-ей) назад
2
4

У Лагойскім райвыканкаме працягвае працу «грамадская прыёмная», куды можна ўносіць свае прапановы па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў.

У сераду, 20 студзеня, тэлефанаванні ад жыхароў раёна прымала старшыня Лагойскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Варабей.

З 14 да 17.00 паступіў адзін зварот з в. Слабада, што паблізу Плешчаніц. Мясцовыя жыхары расказалі аб адсутнасці асвятлення каля вясковага магазіна і папрасілі паспрыяць вырашэнню гэтай праблемы. Алена Уладзіміраўна пераадрасавала пытанне ў Плешчаніцкі сельвыканкам, спецыялісты якога павінны разгледзець яго і прыняць адпаведныя меры.

У суботу «грамадская прыёмная» працуе з 10.00 да 13.00. Свае пытанні можна задаць па тэлефоне: 33-4-41. У кабінеце 103 па адрасе г. Лагойск, вул. Савецкая, д. 15 прыём будзе весці намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Бойка.

Алена Масцерава.