Новости
Правесці мадэрнізацыю інфекцыйных аддзяленняў
Галоўны ўрач Лагойскай ЦРБ Юрый Будзько ўжо вызначыўся з пытаннямі, якія прапануе разгледзець на VI Усебеларускім народным сходзе.
главное
1192 дня(-ей) назад
2
4

– У першую чаргу, неабходна ўнесці змены ў працу службы інфекцыйных паталогій з мадэрнізацыяй існуючых інфекцыйных аддзяленняў, – зазначыў Юрый Уладзіміравіч.

Таксама доктар лічыць, што вакцынацыя ад каранавіруса павінна ўвайсці ў каляндар прышчэпак.

Важным пытаннем, на думку дэпутата са шматгадовым стажам, з’яўляецца  стварэнне ў сельскай мясцовасці годных жыллёвых умоў для спецыялістаў, у тым ліку для медработнікаў.

Падрабязней пра гэтыя і іншыя прапановы дэлегата ад Лагойскага раёна чытайце ў нумары газеты  «Родны край», што выйдзе 20 студзеня ў сераду.

Алена Масцерава.