Новости
Прайшоў гала-канцэрт раённага фестывалю «Зоркі над Гайнай»
главное
43 дня(-ей) назад
2
4

У суботу на сцэне Лагойскага РЦК выступілі пераможцы, нумары якіх найбольш ўразілі журы падчас дыстанцыйнага адбору.

Усяго для ўдзелу ў конкурсе было пададзена больш за 75 заявак, а прызавымі месцамі адзначаны 35 з іх. За кулісамі знаходзілася 120 удзельнікаў розных узростаў, якія паказвалі свае таленты на сцэне ў наступных намінацыях: вакал эстрадны і народны, харэаграфія сучасная і традыцыйная, інструментальная музыка, тэатральны жанр.

У выніку канцэрт, які цягнуўся больш за 2,5 гадзіны, стаў сапраўдным святам талентаў. На ім выступілі юныя зорачкі з Лагойскага РЦК, Плешчаніцкага цэнтра культуры, Лагойскай школы мастацтваў, Астрошыцкага, Косінскага, Коранскага сельскіх клубаў, Цэнтра развіцця «Сонечны горад».

Падарункі кожнаму ўдзельніку, дыпломы за прызавыя месцы ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Раемская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Сяліцкая, прафсаюзны лідар Алена Варабей, прадстаўніца Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Вярбіцкая, дырэктар Лагойскага РЦК Наталля Гушчына.

Алена Масцерава.