Новости
Падарункі атрымалі маленькія жыхары Астрошыц
главное
1206 дня(-ей) назад
2
4

У перадапошні дзень 2020-га года ў Астрошыцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа адбылася святочная сустрэча. На яе завіталі старшыня мясцовага сельвыканкама Іван Мокшын, дырэктар сялянскай фермерскай гаспадаркі «Светлы стан» Віктар Лагоўскі і яго намеснік Сяргей Сасноўскі. Госці прывезлі самым маленькім наведвальнікам установы – дашкольнікам – падарункі, набытыя ў тым ліку дзякуючы раённаму Савету дэпутатаў, індывідуальнаму прадпрымальніку Сангіну Вардаку і СК «Трайпл-Агра».

У выніку кожны з 22-х выхаванцаў, якія прысутнічалі ў гэты дзень, атрымаў па салодкім падарунку. У дашкольных групах, дзякуючы ўдзельнікам дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», з’явіліся таксама новыя цацкі і інвентар для заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Дырэктар установы адукацыі Галіна Акуліч ад імя дзетак і педагагічнага калектыву падзякавала спонсарам за такі цудоўны падарунак і пажадала ім здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

Алена Масцерава.