Новости
Старшыня райвыканкама пабываў з віншавальным візітам у доме сямейнага тыпу
главное
1213 дня(-ей) назад
2
4

У рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 29 снежня старшыня Лагойскага райвыканкама Аляксандр Ласевіч наведаў дом сямейнага тыпу Ліцвяковых у Лагойску. Разам з намеснікам па сацыяльнай сферы Анжэлай Раемскай і начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Галінай Собаль ён павіншаваў бацькоў і дзяцей з наступаючым святам і ўручыў ім навагоднія падарункі, набытыя за кошт спонсарскай дапамогі: маразільнік, персанальныя прэзенты для кожнага дзіцяці і цукеркі.
На дадзены момант Марына і Вячаслаў Ліцвяковы выхоўваюць 11 дзяцей, якія, у сваю чаргу, добра падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей. Святочна апранутыя хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі навагоднія вершы, праспявалі песні, тым самым дзякуючы кіраўніцтву раёна за аказаную ўвагу і клопат.
Алена Масцерава.