Новости
Вечарам 21 снежня на небе з’явіцца «двайная зорка»
главное
1223 дня(-ей) назад
2
4

Сёння практычна ўсе жыхары нашай планеты з біноклем ці нават без яго змогуць убачыць адну з самых рэдкіх астранамічных падзей – зліццё Юпітэра і Сатурна. У гэты момант газавыя гіганты максімальна блізка знаходзяцца адзін ад аднаго на нябеснай сферы. І хоць адлегласць паміж імі ўсё роўна складае сотні мільёнаў кіламетраў, але жыхарам Зямлі здаецца, што планеты на небе так блізка падыходзяць адна да адной, што быццам зліваюцца ў адну «двайную» зорку. 

Апошні раз так блізка адзін да аднаго Юпіцер і Сатурн знаходзіліся ў 1226 годзе. Наступнае цеснае збліжэнне прагназуюць у 2080 годзе.

21 снежня – таксама дзень зімовага сонцастаяння, а значыць, сёння самы кароткі дзень і будзе самая кароткая ноч.

За зліццём дзвюх планет можна будзе назіраць прыкладна 5 дзён. Галоўнае, каб было яснае, бязвоблачнае неба.

Алена Масцерава.