Новости
Абанемент на басейн можна выйграць у конкурсе, які праводзіць ФАЦ «Лагойск»
главное
1220 дня(-ей) назад
2
4

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Лагойск» арганізавана навагодняя фотазона з камінам і ялінкай. Зрабіўшы на фоне святочнай кампазіцыі сямейны фотаздымак, можна прыняць удзел у конкурсе, пераможца якога атрымае сямейны абанемент на наведванне басейна.

Для гэтага трэба сфатаграфавацца ўсёй сям’ёй, змясціць фота на сваёй старонцы ў інстаграм, абавязкова адзначыўшы ў пасце  ФАЦ «Лагойск»: @foclogoisk.

У конкурсе ўдзельнічаюць фотаздымкі, апублікаваныя да 28 снежня, пасля чаго спецыяльна створаная камісія падвядзе яго вынікі.

Таксама ФАЦ «Лагойск» праводзіць калядную акцыю: прапаноўвае абанемент на 12 наведванняў у басейн і зал са скідкай 50 %. Скідкі будуць  дзейнічаюць  толькі 24 снежня, колькасць абанементаў абмежаваная.

Алена Масцерава.