Новости
Паглядзіце, якія навагоднія цацкі падрыхтавалі юныя ўмельцы з Плешчаніц
главное
1242 дня(-ей) назад
2
4

Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна ў Плешчаніцах рыхтаваўся да абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка». Сіламі некалькіх аб’яднанняў па інтарэсах атрымалася цэлая навагодняя экспазіцыя.

А тры экспанаты з плешчаніцкай выставы журы адабрала ў фінал конкурсу. Як расказала намеснік дырэктара ЦДТ Наталля Пакрамовіч, на рэспубліканскі ўзровень прайшла інтэр’ерная лялька ў выглядзе Дзеда Мароза, якую зрабіла Алена Кізіна са сваімі вучнямі Аляксандрай Абляк, Анастасіяй Маркавай, Елізаветай Кізінай.

Высока быў ацэнены  набор лямцавых ёлачных цацак «Лясныя жыхары», зроблены Аляксандрай Фядоранка, Марыяй Казлоўскай, Эвелінай Несцеравай пад кіраўніцтвам Іны Мірончык.

У рэспубліканскай выставе будзе ўдзельнічаць яшчэ адна цацка з лямцу «Будучы чэмпіён», аўтарам якой з’яўляецца вучаніца Алены Сахно Ульяна Дранкевіч.

Пажадаем юным умельцам з гарадскога пасёлка поспехаў у гэтым і наступных творчых конкурсах!

Алена Масцерава, «РК».