Новости
Лагайчане ацанілі новую краму адзення
главное
1283 дня(-ей) назад
2
4

Адкрыццё магазіна «Марк Фармэль» планавалася на суботу, аднак па тэхнічных прычынах было перанесена на панядзелак. Гэта не стала перашкодай для вялікай колькасці наведвальнікаў, якую можна было заўважыць з першага дня працы магазіна. Мы пабывалі тут у канцы працоўнага дня і ўбачылі, што прыхільнікаў вядомай айчыннай маркі сярод жыхароў горада і раёна хапае.


Напрыклад, уся сям’я Пасінковых прыйшла за дзіцячым аддзеннем, за якім раней даводзілася ездзіць у Мінск. Пакуль мама Вольга з татам Васілём выбіралі футболкі, дачка Ксенія і сын Павел атрымалі ў падарунак паветраны шарык.


Лагайчанка Ала Мельнік выбірала абноўкі для сваёй унучкі. Яна расказала, што і раней заўсёды набывала адзенне «Марк Фармэль», бо ёй падабаюцца суадносіны цаны і якасці.
Наталлю Мацярухіну з сынам Маркам зацікавілі розныя мадэлі. 


А юрыст Лагойскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства Марыя Красоўская падбірала для сябе новую сукенку.


Давалі кансультацыі пакупнікам і аператыўна абслугоўвалі іх на касе прадаўцы Вольга Лынова і Ірына Касціневіч.


– У панядзелак-аўторак часцей за ўсё людзі цікавіліся зімовым асартыментам, – расказала таваравед Ксенія Каштальян, якая дапамагала прадаўцам у першыя дні пасля адкрыцця магазіна. – Ахвотна таксама наведвальнікі куплялі ніжнюю і тэрмабялізну, панчохі і шкарпэткі. 


Пад патрэбы магазіна была пераабсталявана частка будынка, у якім знаходзіцца прадуктовы магазін «Замкавы». Як расказала дырэктар Лагойскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства Вольга Барынава, гандлёвая кропка працуе па сістэме франчайзінгу, у рамках якой «Марк Фармэль» перадае магазіну свой тавар, грошы за які будуць выплочвацца кампаніі па меры рэалізацыі прадукцыі. 


У магазіне плануюць павялічыць штат прадаўцоў, распрацаваць акцыённы пакет. А прадукцыю тут абяцаюць абнаўляць адзін раз на тыдзень.
Алена Масцерава, «РК».