Новости
Вершы лагайчанкі ўвайшлі ў абласны паэтычны зборнік
главное
1302 дня(-ей) назад
2
4

Народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца», які дзейнічае пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці, выпусціў новы паэтычны зборнік. Кніга «Праз боль, праз страты, праз гады», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, надрукавана ў выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава. Складальнікам выступіла кіраўнік народнага клуба Ірына Карнаухава, рэдактарам – Бажэна Ганушкіна.

У зборнік увайшлі вершаваныя падборкі 36 аўтараў з усёй Мінскай вобласці. Лагойшчыну ў ім прадставіла ўдзельніца літаратурнага аб’яднання «Рунь» і клуба «Жывіца» Вольга Вярбіцкая. Яна выступіла з вершамі «Баллада о неизвестном солдате», «Письмо на фронт», «Памяць» і іншымі.

– Адзін са сваіх вершаў я чытала падчас прэзентацыі кнігі ў Мінску, – расказала Вольга Аркадзьеўна. – У літаратурным мантажы брала ўдзел яшчэ адзін аўтар з Лагойска – Роза Камалава. На прэзентацыі гучалі не толькі паэтычныя творы, але і песні ўдзельнікаў абласнога клуба паэтаў і кампазітараў, якія выйшлі асобным музычным дыскам.

Вольга Вярбіцкая паабяцала перадаць адзін з асобнікаў кнігі ў раённую бібліятэку, каб чытачы, знаёмячыся з ёй, маглі пры дапамозе вершаў яшчэ раз дакрануцца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

Алена Масцерава, «РК».