Новости
Два вучні з Лагойшчыны занялі 3-ія месцы ў абласной алімпіядзе
главное
2283 дня(-ей) назад
2
4

Як расказалі ў райаддзеле адукацыі, спорту і турызму, рэспубліканская алімпіяда прынесла поспех прадстаўнікам нашага раёна. Дыплом ІІІ ступені па хіміі атрымаў вучань 9 класа сярэдняй школы № 1 г. Лагойска Мікіта Леўчанка (на здымку) (педагог Наталля Петрашэўская). Вучаніца 10 класа Астрошыцкага ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа Дарына Кункевіч ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені па беларускай мове (педагог Вольга Шаўчэнка).

Таццяна КРЭНЬ, "РК".