Новости
Лагойская бібліятэка адзначыла 100-гадовы юбілей
главное
1291 дня(-ей) назад
2
4

Дзень бібліятэчнага работніка адзначаецца 15 верасня. Сёння ў Лагойскай цэнтральнай раённай бібліятэцы сабраліся госці з усяго раёна, каб прыняць удзел ва ўрачыстасці, прысвечанай прафесійнаму святу бібліятэкараў і 100-годдзю храма кніг.

У пачатку мерапрыемства вядучыя Таццяна Пятровіч і Віталь Халадок расказалі пра гісторыю бібліятэкі, якая пачалася ў 1920 г. са стварэння хаты-чытальні ў будынку Нардома на базарнай плошчы (цяпер цэнтральная).

Адзначылі ветэранаў працы, у тым ліку тых, хто прысутнічаў на свяце: Ірыну Вішнеўскую і Валянціну Мекту, якая доўгі час ўзначальвала бібліятэчную сістэму раёна.

– Жадаю, каб у вас заўсёды былі госці, каб выданні не пыліліся на паліцах, каб кожны чытач знайшоў сваю кнігу і вяртаўся сюды зноў і зноў,– пажадала прысутным старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Муравіцкая, якая ўручыла падзякі дырэктару Наталлі Мяхедцы, вопытным бібліятэкарам Алене Чуеўскай, Таццяне Панько, Ірыне Вайткун.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і іншыя супрацоўнікі бібліятэкі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, якія ўручыла спецыяліст Вольга Міхасёнак.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Крысенка сказаў, што гісторыя Лагойскай бібліятэкі – сапраўды ўнікальная. Ганаровай граматай ён адзначыў працу прафсаюзнага лідара ўстановы, загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ірыны Глушаковай. 

А старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Жданеня павіншаваў граматай загадчыцу аддзела камплектавання Алену Юрэвіч і каштоўным падарункам – калектыў бібліятэкі.

Да яго віншаванняў далучыліся прадстаўнікі краязнаўчага музея, школы мастацтваў, бібліятэк раёна, літаратурнага аб’яднання «Рунь».

Паэт Мікола Ляшчун прачытаў вершы з новай кнігі і адзначыў, што ў верасні 100-годдзе адзначае не толькі бібліятэка, але і Купалаўскі тэатр. А менавіта гэтыя ўстановы культуры напаўняюць душу святлом, робяць людзей духоўна багатымі.

Адна з самых актыўных чытачак Раіса Хадаева падарыла бібліятэцы вышыты ручнік, а вучні і настаўнікі Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў – цудоўныя музычныя нумары.

Алена Масцерава, «РК».