Новости
Камп’ютарны дызайн, арт-тэрапія, лячэбная гімнастыка: у Лагойскім ЦДТ адкрываюцца новыя гурткі
главное
1339 дня(-ей) назад
2
4

У новым навучальным годзе ў Цэнтры дзіцячай творчасці пачнуць працаваць новыя гурткі. На занятках па «Камп’ютарным дызайне» школьнікі будуць вучыцца працаваць у праграмах «Фоташоп», «Corel», ствараць свае лагатыпы, фірменны стыль, уласныя праекты.

Урокі творчасці ў гуртку «Арт-тэрапія» дапамогуць вырашыць дзецям праблемы псіхалагічнага характару.

Праграма гурткоў «Свет фарбаў» і «Мастацкія майстэрні» разлічана на вучняў 2 – 5 класаў. Тут дзеці пазнаёмяцца з рознымі мастацкімі тэхнікамі і матэрыяламі.

Для дзяцей з медыцынскімі паказаннямі кваліфікаваны педагог з медыцынскай адукацыяй будзе праводзіць платныя заняткі па лячэбнай гімнастыцы. Платныя групы набіраюцца і на курс «Юны гітарыст».

Набіраюцца групы на заняткі па інтэлуктуальных відах спорту, якія будзе праводзіць трэнер Вадзім Кузміч.

Працягне сваю працу група творчага развіцця для першакласнікаў «Апельсін».

Як і раней, вопытныя педагогі  чакаюць сваіх вучняў на заняткі па бісерапляценні, вышыўцы, стварэнні мяккіх цацак, авіямадэляванні і г. д. Для тых, хто жадае палепшыць почырк, карысныя будуць заняткі па каліграфіі і летэрынгу.

Пазнаёміцца з усімі накірункамі можна падчас Тыдня дадатковай адукацыі, які пачаўся 7 верасня і завершыцца ў 12 верасня на абласным свяце ў Нясвіжы.

Алена Масцерава, «РК».