Новости
У Барысаўскі храм перадалі тактыльныя іконы для інвалідаў па зроку
главное
1324 дня(-ей) назад
2
4

На свята Успення Прасвятой Багародзіцы ў храм Святой Жываначальнай Троіцы г. Барысава былі перададзены тактыльныя іконы. Іх зрабіў майстар разьбы па дрэве Ігар Князеў па замове ўдзельнікаў духоўна-асветніцкага клуба «Ля свячы» пад кіраўніцтвам Георгія Цюхлова, настаяцеля прыхода, у склад якога ўваходзяць людзі з інваліднасцю па зроку.

Разьбяр змайстраваў драўляныя іконы Госпада Ісуса Хрыста «Спас нерукатворны», Божай Маці «Усіх тужлівых радасць», «Свяціцеля Мікалая цудатворца», Святой Матроны Маскоўскай. Для кожнай з іх былі зроблены ўніверсальныя таблічкі са шрыфтам брайля з указаннем іх найменняў.

Падчас цырымоніі перадачы ікон у храме прысутнічалі прадстаўнікі Мінскай абласной, Барысаўскай раённай і Смалявіцкай міжраённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Як расказала загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Лагойскага ТЦСАН Таццяна Кісялёва, сведкамі падзеі сталі і яе падапечныя, а таксама лагайчане, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання пажылых людзей.

Алена Масцерава, «РК».